DIARIES: Дзённiк Насты Кудасавай

Наста Кудасава, паэт. Нарадзілася 25 мая 1984 г. у Рагачове. Аўтар кніг «Лісьце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013). Таксама друкавался у шэрагу перыядычных выданняў ды альманахаў.


 

Проект «Diaries» (дневники, дзеннiкi) начался еще в Минске, тогда мы попросили Сергея Календу вести в течение месяца дневник и в последующем его опубликовали.

Автор создает свои произведения, но что создает автора? Что происходит в жизни писателя? Чем он живет, что его тревожит, о чем он думает? Какой он на самом деле, когда не прячется за своего лирического героя или персонажа романа? Давайте разбираться…

 

Дзённiк Насты Кудасавай

 

6 снежня 2014

Что я взрослая и что я женщина — две вещи, которые постоянно забываются и даются мне с трудом. Каждый выход в люди их надо как бы на себя напяливать, чтобы соответствовать тому, как меня видят другие. Иногда нет сил войти в образ, тогда я делаюсь уязвимой. И знаю ведь об этом, и всё равно периодически попадаю в неприятные ситуации.

 

7 снежня

— Ну почему сразу попка?! — возмутился Егор, когда я ему предложила сегодня «попку» батона. — Да может это голова! Почему ты решила, что это именно — попа?

Пытаюсь представить батон о двух головах. Да, красота в глазах смотрящего. А еще — как корабль назовёшь, так он и поплывёт. Надо мне перефокусироваться, пожалуй, по жизни.

Кажется, вести дневник это как пересказывать стихи своими словами. Жизнь ведь льётся, не спрашивая, как поэзия, как совершенное, выверенное, точёное произведение, но только на каком-то ином, не человеческом языке. А мы каждый день сумбурно пытаемся эту поэзию назвать, разъяснить, понять умом — и получается такой-сякой пересказ своими словами. А бывает, замолчишь, успокоишься — и вот сразу как бы просвечивает оригинал, прямо чуешь его узоры, но как только захочешь поймать, назвать хоть единым словом, молвить — всё исчезает вдруг, как сон.

 

8 снежня

Когда болеют мои дети, мне стыдно писать. Тогда, мне кажется, я становлюсь как бы каменной, всё застывает внутри — такая окаменелая молитва сплошь, без слов.

Вообще все слова очень часто вдруг кажутся стыдными. Я иногда не могу к телефону подойти, когда он звонит, потому что не знаю, как начать произносить слова — ужасно неловко. Зверям поэтому гораздо проще, они и естественнее поэтому.

 

9 снежня

Чем больше читаю «Минскую школу», тем больше понимаю своё счастье не быть причастной к какой-либо окололитературной, литературоведческой деятельности. Хотя когда-то мне было сложно сделать этот выбор, и я потом еще долго переживала. Быть профессиональным литературоведом — это как выйти замуж за любимую литературу. Конечно, вы теперь вместе навсегда, конечно, появляются дети, научные труды, плоть от плоти этой любви, она становится какой-то важной неотделимой частью тебя, в этом есть настоящее монументальное счастье. И всё же… и всё же, как мне радостно, что я могу все эти тексты просто любить, молча, как и положено любить поэтов, и говорить о них только если вдруг сильно захочется, а не потому, что надо. Может быть, это просто оправдание моей бездарности и лени, не знаю. Но «мне нравится, что вы больны не мной». Это как несбывшаяся тайная любовь, которая застыла где-то на пике «невозможно». Она никогда до конца не перегорит, так и будет дёргать изнутри — и дойти до желаемого нельзя, и разлюбить не получится.

 

10 снежня

Сегодня был такой туман — всю дорогу, километров 15 наверное, ехала как во сне. Ни неба, ни земли, никакой линии горизонта, только обочины различимы и впереди несколько метров. Очень нужная мне сейчас метафора моей жизни. Вообще Адвент какой-то странный в этом году — тревожно, страшно и отчаянно-одиноко.

 

11 снежня

И почему так хочется каждого встречного обнять? Нестерпимо хочется! Не знаю, куда руки девать. Вот кажется, шла бы по улице и каждого к себе поочередно прижимала — долго так, молча, как на войну.

 

14 снежня

Не знаю, зачем вести дневник и делать вид, что я живу интересную жизнь, читаю интересные книги и думаю интересные мысли. Надо ли кому-то знать о том, что я в отчаянии, что единственное, что держит меня тут, это дети? Мне вообще кажется, что дети и даются нам для того, чтобы сильно не улетать в облака, не копаться в себе и оставаться нормальным заземлённым, ответственным человеком, чтобы «не напиться и не застрелиться».

 

15 снежня

Отпускаю металлические заготовки. Какая хорошая парадигма для всего: сначала раскалить докрасна, максимально хорошо надо раскалить, чтобы потом отпустило. Чем лучше накал, тем лучше отпускает. И ведь отпускает же. Чем острее и больнее ссора, чем больше мы выговариваем друг другу ядов, что накопились, тем потом сильнее отпускает. Кажется, лечу от этой пустоты и спокойствия внутри. Этакий катарсис истерики.

 

16 снежня

Самае цікавае, што кожны раз у хвіліну найадчаю з’яўляецца хтосьці як цуд і сваім хараством, сваёй цеплынёй ратуе. Толькі падумаеш, што ты нікому не патрэбны, як — на табе! Порцыю спагады і ўвагі. Страшна ўявіць — а што калі аднойчы ўсё ж не здарыцца цуд, і ніхто не адгукнецца на покліч роспачы. Але, па-мойму, так не бывае, не можа так быць — іначай свет страціць раўнавагу. Алілуйя.

 

17 снежня

Вельмі стамляюся. Таму не кожны дзень атрымліваецца рабіць запісы. Толькі праца і праца, баляць і цела, і думкі. Як іншыя людзі ўмудраюцца займацца яшчэ і творчасцю паралельна з усімі іншымі клопатамі, не разумею.

 

21 снежня

Была на Млыне ўпершыню. Зразумела, што люблю прадаваць прыгожыя рэчы, атрымліваю асалоду ад гэтага працэсу. Пабачыла шмат цікавых таленавітых людзей, але хутка адчула, што рэчы на мяне ціснуць — нават прыгожыя і дасканалыя, я ўвогуле часта падвяргаюся сартраўскай “ташнаце”, здаецца, ніхто не апісаў гэтае пачуццё больш дакладна, чым ён. Таму ад вялікага горада мне трэба перыядычна ўцякаць, каб перавесці дых — не ад мноства людзей нават, а ад мноства рэчаў.

 

22 снежня

Самае дзіўнае — фенікс унутры. Вось: я не магу больш быць, я пыл і пустэльня, не адчуваю ні болю, ні спадзеваў. Але ў нейкі момант адбываецца цуд: акрыянне і акрыленне. Шторазу. Як? Дагэтуль не разумею, адкуль у чалавеку столькі рэсурсаў узнаўлення. І чым менш застаецца дзён жыцця, тым мацнее, здаецца, агонь унутры.

 

23 снежня

Нішто не натхняе так, як людзі. Я люблю любіць, а не любіць не люблю. Не люблю быць пакрыўджанай, расчараванай, спустошанай, інстынкт самазахавання патрабуе запаўняць нутро любоўю. Людзі-маякі, любімыя мае людзі, з прыгожымі яснымі вачамі… Вяртаюся з Мінску заўсёды, назапасіўшы любімых позіркаў, галасоў, твараў, потым перабіраю ў памяці, як перліны, хаваю на чорны дзень.

Насмрэч я ўжо даўно кожны дзень пачынаю з мантры “ніколі, ніколі, ніколі, запомні — ніколі, ніколі, нават не думай аб гэтым”. Каб не забыцца і не пачаць марыць пра нейкае простае чалавечае шчасце. Каб навучыцца быць моцнай.

 

24 снежня

После четырёх бокалов домашнего вина провалилась в непробудный пьяный сон, а проснулась от того, что Машенька пытается всунуть заботливо мне под голову кукольную подушечку, а сверху я уже кукольным одеялком прикрыта (всё плечо!). И она так любовно-снисходительно смотрит на меня, гладит по волосам, мол, бедная ты моя непутёвая… Я заплакала от умиления и заснула снова.

 

25 снежня

Самае складанае — прамаўляць гэтыя надуманыя ланцугі словаў, пытанняў, адказаў, вышукваць новыя і новыя нагоды для размоваў, толькі каб не спыніцца перад пасткай цішы, перад пасткай адчайнай прагі проста абняць гэтага чалавека. Але нельга, і трэба кожны раз прыдумваць новыя ланцугі пытанняў і адказаў, каб не дай бог не вывалілася галоўнае з нутра. Жывеш як быццам удыхнуў паветра, а выдыхнуць нельга, так і носіш свой удых у сабе, шалеючы ад яго.

 

26 снежня

Суцэльны бег цудаў навокал, трэба толькі расслабіць позірк. І жыццё, і смерць — толькі адзін з шэрагу неперарыўных цудаў.

 

27 снежня

Цікава чытаць, як людзі зараз падводзяць вынікі году. І я спрабую ўзгадаць свой год. Але гэта няпроста, бо жыву я пераважна сённяшнім. Кожны вечар я, засынаючы, на ўсялякі выпадак развітваюся з блізкімі, з жыццём, баючыся не прачнуцца, бо не чакаю заўтрага, а калі заўтра ўсё ж надыходзіць, здзіўляюся і ашалела яго жыву. А ўчорашняе… няма часу ўзгадваць ўчорашняе, і навошта? Насамрэч усё вельмі-вельмі проста, не заўсёды атрымліваецца гэта ўсведамляць, але зірнеш наўкола — і быццам усё гэта толькі Богава ўсмешка, яе так яўна відно па-над усім рэчаісным. Помню, як сын аднойчы за сталом раптам вымавіў: “А што калі сусвет — гэта сон Бога?” Так, хутчэй за ўсё мы Яму проста снімся, або бруімся ў Ягоных мроях як верш ці мелодыя.

Я не помню, ці былі ў мяне якіясьці публікацыі, дасягненні ў гэтым годзе, трэба вельмі напружыцца, каб скласці нейкі спіс. Толькі некаторыя асабліва цёплыя сустрэчы з сябрамі помню, яны такія рэдкія цяпер і такія для мяне каштоўныя. Без сяброў я не магу, шалею ў адзіноце. І як добра, што ў мяне ёсць мае дзеці-сябры, анёлы-выратавальнікі.

 

28 cнежня

Видела сон — из тех, что запоминаются надолго. Всё залито солнцем, вода прозрачная, ясная, ощущение какого-то света во всём, наполненности, и я ловлю руками маленьких серебристых рыбок, ловлю и опускаю в прозрачный пакет с водой. Они живые, подвижные, и от этого чувства жизни мне как-то светло и счастливо. И я знаю, что я не делаю им больно, что они рады, — как будто это у нас игра такая.

 

29 снежня

Иногда чувствую, что стихотворение потекло: медленно так, многословно, громоздко. Это значит — не то, не тот ритм, значит, придется сейчас лишние слова в строчки вставлять, выдумывать, меня это смешит. Правильный ритм — это когда больше ничего не влезает, когда ничего не присочинишь. Чем больше слов можно выкинуть, тем априори лучше. В принципе весь процесс записывания стихов — это и есть словить правильный ритм, тогда всё сразу, весь комок набежавших слов и переживаний, легко и просто становится на свои места так, что ничего доделывать и не надо.

 

1 студзеня 2015

А бывае, раптам як захочацца быць любімай! Проста любімай, любай жанчынай. Але ад гэтых мараў толькі сумна робіцца. Я не змагла нікога зрабіць шчаслівым. Хутчэй бы ўжо стаць старай, каб перастаць нават думаць пра нейкае каханне.

 

2 студзеня

Два гады мінула, як я збіралася выдаць трэцюю кнігу, тады яна была ўжо амаль цалкам падрыхтаваная да выдання, а цяпер я ўсё далей і далей ад гэтай думкі, усё меней веру ў неабходнасць гэтых кніжак і ў тое, што раблю. Я не магу не пісаць і не перастану гэтага рабіць — на шчасце ці на жаль, невядома. Гэта нейкая пачварная незразумелая тэрапія, якая даецца мне, не пытаючыся, і яна мяне часта ратуе ў найкрытычныя моманты. Але ўсе гэтыя кнігі… Год за годам бясконцай плынню розныя пісьменнікі выдаюць розныя кнігі, пішуцца рэцэнзіі, даюцца прэміі, але гэта чамусьці не ратуе людзей ад нянавісці і ад вайны, я не бачу, каб ад гэтага большала любові, а значыць, я не бачу ў гэтым аніякага сэнсу.

 

3 студзеня

Цікава адчуваць, як увесь сусвет звязаны нябачнымі ніцямі, любы твой рух дзесьці адгукнецца, хоць нам не дадзена амаль ніколі бачыць гэтыя наступствы. Але бывае як цуд, што раптам нібы трапляеш за кулісы, завеса прыпадымаецца і ты апынаешся ў серадзе патаемнага механізма. Так бывае, калі, напрыклад, сніш чалавека праз усю ноч — неадчэпна, але незразумела чаму, без аніякай нагоды, даўным-даўно ж не бачыліся, не кантактавалі. А потым ранкам бачыш — ад яго электронны ліст акурат уначы прыйшоў. Не кажучы ўжо пра такія больш звыклыя рэчы, калі за секунду да тэлефоннага званка ў свядомасці раптам яўна ўсплывае той, хто зараз табе затэлефануе. Гэта я сёння, працуючы над адным вершам, узгадала, як некалькі тыдняў таму мне Алесь даслаў нечакана словы: “А я… пашкадаваў яе, пані матка. Яна была, відаць, прыгожая жанчына. І вось праблукала ўвесь век па верасовых пустках, палохаючы ўсіх жудаснымі воклічамі. Так і не зведала, якія паплавы за Дняпром, якое цёплае сена, як п’яніць віно, як не зразумееш, шэпт гэта ці шолах вярбы пад ветрам. Так і не зведала, як цвіце ружовы глог ля маёй камяніцы… Мне стала шкада яе. Мне шкада ўсіх — такое ўжо ў мяне сэрца”. У мяне пахаладзела тады нешта ўнутры, хоць я яму і не сазналася. Я разумею, вядома ж, што Караткевіч, Рагачоў, а значыць і “Ладдзя Роспачы”, так ці іначай, свядома ці пасвядома, могуць быць звязаныя з маім вобразам у чалавека, але… Ён жа не ведаў, што я акурат за дзень да таго літаральна выпакутавала радок “Зарастаю верасам, шалею…” І доўга тады якраз думала над гэтым “верасам”, скуль ён прыйшоў у верш, чаму менавіта верас, неяк яно недарэчы, я ж пішу пра Рахель і наўрад ці там, у іх, гэта даставерная расліннасць, але штосьці ўнутры сказала безапеляцыйна, што мусіць быць толькі “верас”, таму, што гэта — пра мяне, таму, што так і ёсць. І ўзгадалася, як сапраўды, у юнацтве я была зачараваная, упершыню натрапіўшы ў лесе ля Рагачова на верасовую пустку, туманны, мроіўны дыван. Ёсць у ім якаясьці таямнічая, някідкая і нават крыху трывожная прыгажосць, якая захоплівае і ўжо не адпускае.

А назаўтра — гэты ліст ад Алеся як пацверджанне з таго берагу…

 

4 студзеня

Нейкі перыяд запамінальных яркіх сноў. Сёння сніла, як іду па лесе, халодна, але снегу няма — наша сённяшняя зіма як яна ёсць — гразь, вільгаць, шэрасць… І раптам бачу палянку чарнічніку ля дарогі. Вакол яго і пад ім усё залатое-залатое, бы там восеньскае лісце непажухлае ляжыць і на сонцы аж ззяе, само кустоўе ярка-зялёнае, а на ім ягады — няшмат, як бывае апошніх ягад — там-сям, але яны вельмі буйныя, спелыя і сінія-сінія, уся палянка такая каляровая, як дажджом амытая. Я пачынаю зрываць ягады і есці, мне вельмі хораша ад гэтага ўсяго, неяк па-дзіцячаму весела, але раптам я ўсведамляю, што зараз жа студзень і такога ў прынцыпе быць не можа, што перада мною сапраўдны цуд і таму трэба тэрмінова гэта сфоткаць! Я вырашаю вярнуцца назад, дадому, за фоцікам, бягу, але пачынаю апускацца ніжэй і ніжэй з узгорку, замест таго, каб ісці наўпрост па дарозе, бо пачула галасы людзей і вырашла абмінуць іх. А ніжэй усё больш гразі, пачынаю правальвацца ў яе, і сон збіваецца на нейкі іншы ў іншых — трывожных — танах, перастае быць каляровым і заплывае туманнай трывогай. Цікава, чаму запамінаюцца заўжды менавіта такія каляровыя і ясныя сны, шчаслівыя, а тое, што ў трывозе, застаецца нейкім няўцямным, бязвобразным.

 

5 студзеня

Сніла, што цалую сабачы нос. І так моцна прыціскаю яго да сябе, ажно прачнулася з адчуваннем, што трымаю сабачы твар у руках. Па-мойму, сабачы нос — гэта восьмы цуд свету, асобная магічная дасканаласць. Калі нашы сябры-сабакі падыходзяць да мяне на двары, мне заўсёды хочацца націснуць на піпку носа, такі ён прывабны, бліскучы, скураны цуд, з дзьвюма дзірачкамі дыхання. Мабыць, у раі харошых людзей бясконца атачаюць гэткія чорныя вільготныя насы і ўважлівыя мудрыя сабачыя вочы.

 

7 студзеня

Мне редко бывает стыдно, бесстыжая я, в общем-то. Но вот за что стыдно всегда, так это за уныние. Сегодня, в этот чудесный день, когда сам воздух, кажется, дышит любовью и светом, я думаю о том, как же часто я падаю духом и теряю нить смысла, это всё-таки страшный грех — не любить жизнь и не быть за нее благодарным.

Во двор заходят собаки и заглядывают в глаза, удивительные они, в печке горят дрова, я целую Машины пяточки, мои давние хронические болячки разом обострились, но от этого как будто еще живее становишься и лучше чувствуешь себя, свою обусловленность телом, какое оно забавное, простое, смертное. Я не боюсь смерти, но если завтра будет новый день, то я хочу тебя, день, я буду тебя любить.

А это вы читали?

Leave a Comment